Перайсці да зместу

Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Прысуд.

Зладзействамі сваімі не’к шчупак
Ўсёй рыбе насаліў у рэчцы так,
Што тая на яго падала ў суд данос.

Пакрыўджаных на сьледзтве дапрасіўшы,
Сабралі доказаў аж цэлы воз,
І шчупака злавіўшы —
На суд яго ў начоўцы прынясьлі.

Вось судзьдзі пры рацэ на пожні сабраліся
(Іх тут якраз усіх пасьлі), —
І справы шчупака разборам заняліся.
Судзьдзямі былі: два казлы,
Дзьве старыя кабылы дый старых два аслы,