Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А для парадку і над’зору,
Папала ў гэты раз ліса за пракурора.

Йшла, праўда, гутарка ў сабраўшымся народзе,
Што лісанька жыла са шчупаком у згодзе,
Што ён ня раз даваў ёй у кладоўку
То рыбкі сьвежанькай, то сунуў залатоўку.

Аднак сярод судзьдзёў,
Нікога ён ня меў прыяцялёў.
Апрыч таго і па закону ў гэты раз,
Неяк нельга яму было зладзействы дараваць,
Прыйшлось суду пісаць указ,
Што шчупака трэ’ сьмерцьцю пакараць,
А ласьне — павесіць на суку у лесе,

І для прыкладу даць абвестку ў прэсе.
„Высокі Суд!“ — ліса загаварыла. —
„Павесіць гэткага зладзея мала.
Каб казьнь яго прыкладам ўсім была,
Дык я-б прапанавала,
Найгоршай сьмерцьцю шчупака казьніць:
Ў рацэ бандыта утапіць,
І утапіць публічна, ўсенародна!“

Канешна — толькі „просіць“ пракурор,
Аднак-жа кожны прыгавор —
Павінен быць з яго жаданьнем згодны.
Дзеля таго і тут: — парадзіўшыся між сабой,
Суд мусіў згодзіцца з лісой.
Вось, замест вісець у лесе на суку —
Шчупак папаў ў раку.

|}



Дуб і гарбуз.

Калі ўжо варыву пасьпець прыйшла пара,
— Ты доўга рос? —
Гарбуз у дуба запытаўся,
— Сто год.