Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі шум ўзьняты ёю сьціх,
ў Аб ёй забыліся у міг.
На хвіліну далась усім у знакі.
Аднак, як ня было карысьці ад яе ніякай—
Загінула аб ёй і памяць разам з рэхам
І калі ўспомніць хто, дык хіба толькі сьмехам!

|}



Хвосьцік.

Ня знаю як, на што й чаму,
Зьвяроў ўладыка, леў магучы,
Вялеў народу сваяму
На сход сабрацца ў лес драмучы.
— „Хто зьявіцца ка мне хутчэй,
Той будзе мне другіх мілей.
Яго — пацарску абдарую,
Апорных — ў „паку“ пасаджу я!“
Такі загад леў выдаў строгі.
Ісьці далёка, без дарогі,
Праз хмызы розныя, балоты,
Бадай ніхто ня меў ахвоты.
Аднак, каб льва ня шмат злаваць,
У пушчу ўраз усе сьпяшаць.
Натоўп зьвяроў. Шум, гоман, топат,
Адзін усяк тут мае клопат:
Каб ззаду іншых не застацца,
Хутчэй уперад ўсіх прабрацца.
Найперш прайшлі — ўсе багацеі;
За імі тыя, што спрытней;
Нахалы розныя, гарланы —
Праз натоўп пруцца, бы тараны.
Вярблюды-ж, коні і каровы,
Бараны, оўцы, вол здаровы —
— Быдлё ў пашане між людзей —
— Скрамненька ззаду ўсіх ідзе.
Аж раптам — праз сабраньне ўсё
З піскам прэцца парасё,