Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Між ног шмігае, ўсяк хлапоча,
Уперад ўсіх пралезьці хоча.
Ды дзе там! Між такога руху —
Яго зацёрлі-б быццам муху.
І пэўне-б ззаду засталося,
Ды з цёткай неяк спаткалося.
— „Ах, цётанька! ратуй з бяды!
Прабрацца вось хачу туды,
Да льва хутчэй. Ды не ўдаецца,
Багаты й дужы ўперад прэцца,
Слабым і ходу не даюць…
Ах, ці ня можна як-небудзь,
Зрабіць што — неяк, пастарацца,
Каб я уперад мог прабрацца?“
— А! Чаду нашае пароды
Памоч гатова я заўсёды!
Трымайся толькі ля мяне:
Дарогі хто ня дасьць сьвіньне?
К таму-ж: міністраў усіх знаю,
На’т сваяка сярод іх маю.
Мо’ чуў: там ёсьць кабан — барон?…
Ды вось — якраз ідзе і ён!
Чакай, паможа ён у міг
Нам абагнаць зьвяроў усіх!
— „Як ваша міласьць пажывае?“
Сьвіньня к кабану падлятае,
„Я маю просьбачку да вас:
Хачу к цару папасьць на час.
Ды вось: ісьці аднэй нек нудна,
Навокал публіка — паскудна…
Таўкучка, сьціск, смурод і гам…
Мо’ дапаможаце вы нам
Вось гэтых абагнаць скатоў?“
„Мадам! Заўсёды я гатоў
Служыць для вас усёй душой!
Спакойны будзьце і за мной
Ідзеце сьмела. Я ураз
Да льва прасьцюсенька дастаўлю вас“!