Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Дзьве бочкі.

Хто аб сабе усьцяж крычыць,
Свае таленты суне ў вочы
І надта ўжо аб тым хлапоча,
Вядомым каб навокал быць —
Пусты ён, так і знай, браточкі!


Па вуліцы нек ехалі дзьве бочкі.
Адна была з віном.
Другая —
Пустая.
Крокам першая, цішком,
Ледзь-ледзь сабе пляцецца.
Другая ўскач па камням прэцца.
Грыміць — бы гром,
Уздымае пыл стаўпом.
Хто ёй насустрэч пападзецца.
Хутчэй ў куточку недзе жмецца
Ля сьценкі, бокам,
Каб не здавіла ненарокам.
І на‘т калі была далёка
Ў той бок прахожы кідаў вокам,
Пакуль пыл з вопраткі абтрос
Дый чыхаючы чысьціў нос.