Старонка:Багдановіч Полымя 1927-3.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

стройна" (скандынаўская), "Кто там едзе па Касову полю" (сербская), "Яснавокая Аніта" (гішпанская) і інш. З формальна мастацкага боку, літаратурная спадчына Багдановіча таксама і цікавая і значная. Ён першы з беларускіх поэтаў свайго часу зрабіў спробу шырака скарыстаць рознастайныя вершаваныя прыёмы і вершаваныя жанры, выпрацаваныя другімі літаратурамі. І гэта спроба яму ўдалася, наколькі гэта было магчыма для яго нядоўгага жыцьця і пісьменьніцкай працы. Мы знаходзім у яго вялікую рознастайнасьць вершаваных разьмераў, наяўнасьць вельмі шмат якіх відаў строфікі і, у сувязі з гэтым, цэлы шэраг такіх вершаваных композыцый і жанраў, якія ўласьцівы