Старонка:Багдановіч Полымя 1927-3.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рыял ня толькі для асобы самога поэты, але і для ўсёй яго эпохі, асабліва для характарыстыкі беларускага руху.

Магчымы і трэці том, дадатковы, — ня кніга твораў Багдановіча, але кніга аб Багдановічу: біографічныя і крытычныя матэрыялы аб поэце, у тым ліку мэмуары аб ім і лісты да яго розных асоб. Гэты том таксама і асьвеціць самога поэту і ў шмат якіх адносінах ахарактарызуе яго эпоху.

Дом у Ялце, дзе жыў Максім Багдановіч.

Я спынюся цяпер на ацэнцы першага тому, які амаль ужо надрукованы. У першым томе асабліва зьвяртаюць на сябе ўвагу чытача і крытыка першыя два аддзелы,—орыгінальныя вершы поэты, і трэці аддзел— яго пераклады. Раней за ўсё аб іх генэзісе.

Адна з асноўных крыніц у творчасьці Багдановіча—яго радзіма, Беларусь, яе мінулае, яе прырода, яе народная поэзія, беларускі рух і яго задачы; але поруч з гэтым поэта чарпае свае тэмы і з больш шырокіх крыніц, з соцыяльных пытаньняў сваёй сучаснасьці і нават агульнапсыхолёгічных чалавечых проблем. У падборы і групоўцы крыніц творчасьці ў Багдановіча назіраецца пэўная стройная ўвязка, якая нясумненна гаворыць аб гармонічнасьці яго маладога, які толькі што складаўся, сьветагляду. Ва ўсіх яго разумовых і грамадзкіх інтарэсах, ва ўсіх назіраньнях над сабою і над людзьмі, — ва ўсіх, нарэшце, крыніцах, адкуль ён чэрпае свае тэмы, жанравыя прыёмы і стылевыя хварбы і контуры,—