Старонка:Бабарэка Багдановіч.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нутай у мора ў „Летапісцы“, напамінае... аналёгічны вобраз францускага романтыка Альфрэда дэ Віньні“, „прыём музыкальнай лірыкі збліжае... з Вэрленам, Верхарнам і асабліва з Бальмонтам...“, „дар мітатворчасьці ў некаторых адносінах нагадвае прыём Віктора Гюго“ — нарэшце, высоваюцца палажэньні наконт таго: 1) што „Багдановіч у сваёй філёзофіі зьяўляецца тыповым рэлятывістам“, 2) што М. Багдановіч „скептыкам і пэсымістам выступае перад намі“ (г. зн. перад аўтарам і тымі, каго ён выражае. — А. Б.[1]) і 3) ня новае ўжо ў крытыцы, што „Багдановіч прыхільнік чыстага мастацтва — мастацтва дзеля мастацтва“.

Ва ўсіх гэтых зазначэньнях і палажэньнях цікава тое, што яны ўяўляюць сабою, з аднаго боку, насьпеўшую патрэбу асьвядоміць творчасьць М. Багдановіча ў аспэкце эўропэйскай літаратуры і філёзофіі, а з другога — што яны зьяўляюцца першаю спробаю у гэтым кірунку ў гісторыі ацэнак творчасьці М. Багдановіча. Як першая спроба яны не пазбаўлены некаторых недакладнасьцяй і недастатковага ўгрунтаваньня ўжо па адным тым, што М. Багдановіч разглядаецца толькі з аднаго боку, а менавіта з боку яго манеры даваць бягучыя накіды рачавістасьці ў сваіх творах, г. зн. фактычна разглядаецца той бок, які ў свой час З. Бядуля характарызаваў як уменьне поэты некалькімі характэрнымі штрыхамі даваць цэлы жывы малюнак. Абагуленьне–ж гэтага боку — адцята ад суцэльнасьці ўсіх старон творчасьці М. Багдановіча, якія адбіліся ў яго творах і на якія зазначала папярэдняя крытыка, — да ступені абсолютнасьці і прывяло да вызнаньня М. Багдановіча за „імпрэсіяністага“ і „рэлятывістага“, што фактычна не абнімае існасьці ўсёй поэзіі М. Багдановіча, узятай у суцэльнасьці ўсіх яе бакоў, зьўляецца толькі прысьпешаным, абагуленым афармаваньнем некаторых уражаньняў ад твораў М. Багдановіча ў параўнаньні з разуменьнямі аб „імпрэсіянізму“.

Другая праца па пытаньню наконт вызначэньня кірунку творчасьці М. Багдановіча, а менавіта праца А. Узьнясенскага „Поэтыка М. Багдановіча“, разглядае творчасьць М. Багдановіча з боку тэматычнай, стылістычнай і фонэтычнай кампазыцыі і з боку пабудовы твораў. Аўтар гэтай працы ў выніку падрабязговае рэестрацыі матар’ялаў творчасьці М. Багдановіча прыходзіць да цікавых высноваў. Так, падагульваючы разгляд тэм і мотываў, А. Узьнясенскі зазначае, што „яны зьяўляюцца сюжэтнай кампазыцыяй у поэтыцы мастака, абнімаюць сабою шырачэзны круг паасобных старон акружаючага жыцьця. Поэт закранае пытаньні сацыяльныя, бытавыя, прыроды, псыхолёгічныя, філёзофскія і літаратурныя. У межах кожнага з іх ён творыць розныя тэмы, якія ўваходзяць у яго зьмест. Паўтарэньні тэм надта рэдкі. ...З боку лёгічнага зьместу тэмы і мотывы творчасьці М. Багдановіча ў большасьці сваёй носяць акрэсьлены характар. Яны датычаць зазвычай цяжкіх, цёмных, адмоўных старон жыцьця. З усіх яго мотываў толькі нямногія закранаюць сьветлыя дадатныя праявы... Тасунак самога аўтара да выабражаных праяў... дваякага характару, у большасьці здарэньняў ён думае і адчувае ў поўнай гармоніі з тым эмоцыянальным настроем, якім прасычаны яго творы... Іншы раз, наадварот, яго настрой аказуецца супроцьлеглы таму, каторы ён укладае ў свае

  1. Параўнай гэта палажэньне з поглядам праф. Пічэты, які кажа: „У творчасьці М. Багдановіча няма пэсімізму (падкрэсьлена мною. — А. Б.). У яго поэзіі шмат жалобных песень як адбітак яго уласных дум і настрояў, але ў той час у ёй адчуваецца глыбокая вера ў перамогу жыцьця, у блізкасьць нацыянальна–культурнага адраджэньня роднай краіны, да якое заўсёды імкнецца душа хворага поэты“. „Вестник Нар. Ком. Просв. БССР“, № 5–6 за 1922.