Старонка:Бабарэка Багдановіч.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

магчымым гаварыць пра іх „совершенно беспристрастно“, прызнаваць „полное право“ за іх творамі на атрыманьне тытулаў антолёгічнасьці, а самім поэтам тытулу „поэта чистого искусства для искусства“ і рабіць прогноз на тое, што „мы имели бы“, г. зн. тыя, каго прадстаўляе сабою аўтар нарысу. У гэтым і выяўляецца пэўная тэндэнцыйнасьць глядзець зьверху на „малых сіх“ і прэтэнзія на высокасьць „покровительства“ ў дачыненьні да іх. Дзеля гэтага ў падобных вызнаньнях каштоўны ня тытулы, якія даюцца поэту, а самы факт вызнаньня магчымасьцяй і права быць поэтам сярод „малых сіх“ і менавіта поэтам, кажучы словамі Карскага, „первоклассным“ з філёзофскім сьветапоглядам. Такую вось першую прабоіну зрабіла творчасьць М. Багдановіча ў акадэмічнай крытыцы па–за межамі Беларусі ў пачатку другога пяцёхгодзьдзя пасьля сьмерці поэты.

У самой–жа Беларусі ў гэты час распачынаецца дыфэрэнцыяльнае вывучэньне спадчыны М. Багдановіча і разьвіваньне разуменьняў аб ім.

Ул. Дзяржынскі ў дзьвёх сваіх працах па творчасьці М. Багдановіча — „М. Багдановіч як прыродаапісальнік“[1] і „М. Багдановіч як стылізатар беларускага вершу“[2] імкнецца вызначыць поэту як мастака ў галіне апісаньняў прыроды і ў галіне стылізацыі беларускага вершу.

У першым артыкуле, разглядаючы матар’ял твораў М. Багдановіча ў пляне тых зьяў прыроды, слоўна–поэтычным выяўленьнем якіх зьяўляюцца тыя ці іншыя выражэньні гэтых твораў, Ул. Дзяржынскі адзначае: 1) нязначнасьць па ліку элемэнтаў прыроды, выяўленых у творах М. Б.; 2) колькасную перавагу поэтычнага выяўленьня такіх зьяў, як лета, вечар, ноч, зоры; 3) размаітасьць у гэтым выяўленьні з перавагаю адзначэньня ціхіх тонаў у іх і 4) міжнароднасьць зьяў прыроды, выяўленых у выражэньнях твораў М. Багдановіча. Аднак каштоўнае ўглядаецца аўтарам ня ў колькасьці, а ў якасьці мастацкага выяўленьня „элемэнтаў прыроды“.

Матар’ял прыродаапісальнай творчасьці М. Багдановіча, зазначае Ўл. Дзяржынскі, „ня вельмі багаты, ня вельмі разнастайны. Але поэта ўмее гэтак выгладжваць, гэтак крышталізаваць, гэтак асьвятляць яго праменьнямі свайго творчага духу, што простае, аднастайнае пачынае пералівацца рознымі колерамі, пачынае чараваць нас багацьцем тонаў, у скутку чаго атрымліваецца нязвычайнае эстэтычнае задаваленьне“. Такім чынам, каштоўнае ў гэтых „апісаньнях прыроды“ адносіцца тут да ўменьня апрацоўваць выражэньні і надаваць праз іх асабовае асьвятленьне таму, што імі выражаецца. Дзякуючы гэтым уласьцівасьцям і ўтвараецца тое, што простае і аднастайнае (у звычайных разуменьнях) адкрываецца як разнастайнае і багатае, а гэта ў сваю чаргу прадумоўлівае „нязвычайнае эстэтычнае задаваленьне“.

„Параўнаўчая вобразнасьць, трапная мэтафора, а часта і сымболіка — вельмі характэрны для творчасьці М. Багдановіча“, –– кажа далей аўтар і тым самым вызначае характар умела апрацаваных выражэньняў, праз якія фактычна і адбываецца тое, што „глыбокім лірызмам дыша прырода з твораў М. Багдановіча“. Адсюль Ул. Дзяржынскі заключае, што з гэтага боку (з боку ўменьня апрацоўваць выражэньні. — А. Б.) наш поэта — мастак над мастакамі. Вядома, апошняе сьцьвярджэньне вымагае некаторага ўдакладненьня. Над якімі мастакамі (беларускімі, расійскімі, эўропэйскімі...) М. Багдановіч мастак? Але маючы, як відаць, на мэце іншыя мэты ў даным выпадку, гэта палажэньне, як не асноўнае,

  1. Вольны сьцяг, № 1 (9) за 1922.
  2. Адраджэньне, № 1 за 1922.