Старонка:Бабарэка Багдановіч.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

пазбаўлена цікавасьці з боку фактычных матар’ялаў, якія ў ёй зарэестраваны, хоць і далёка няпоўна, што прызнае і сам аўтар.

Поэтычны матар’ял М. Багдановіча Е. Карскі разьмяшчае ў сваіх нарысах у пляне рэестру біографічных, нацыянальных і агульналюдзкіх мотываў у творчасьці М. Багдановіча. З першых ён адзначае тыя вершы, што выражаюць перададчуваньне блізкасьці сьмерці, сумныя думкі аб сьмерці наогул і погляды поэты на зьмест і ўласьцівасьці поэзіі. З матываў другога парадку — сумнае пачуцьцё, гора і туга з поваду беднасьці Беларусі, якія, аднак, зазначае аўтар, не даводзяць поэту да роспачы; узятыя з беларускай прыроды і жыцьця як сучаснага поэту, так і мінулага і ўяўленай будучыны, сюжэты для выражэньня нацыянальных пачуцьцяў. У дачыненьні да трэцяй групы мотываў адзначаюцца вершы, што выяўляюць вобраз гулу, увасабленьне буры, верш пра мыльныя пузыры і верш пра Анакрэона. Вядома, такая рэестрацыя, далёкая ад паўнаты, ня можа даць поўнага і ўсебаковага ўяўленьня наконт творчасьці М. Багдановіча, не зважаючы на тыя камэнтарыі, якія дададзены аўтарам да паасобных мотываў.

Гэтыя комэнтарыі зводзяцца да зазначэньня з поваду мотываў другога парадку на момант збліжэньня М. Багдановіча ў гэтым дачыненьні з іншымі беларускімі пісьменьнікамі, на „интерес“ п’ес „Старая Беларусь“, некаторых з іх тым, што яны зьяўляюцца вельмі мастацкім насьледаваньнем Пушкіна“, а некаторых — анталёгічным стылем іх („Слуцкія ткачыхі“). Галоўная–ж увага аўтара зьвернута на мотывы трэцяга парадку, на мотывы агульналюдзкія, наконт якіх зазначаецца, што М. Багдановіч „изображал их как поэт чистого искусства для искусства“, што творы гэтыя невялікія, „но они довольно многочисленны, изящны по форме, очень разнообразны по своим размерам и по содержанию“.

На падставе гэтага не бяз пэўнай „покровительственной“ тэндэнцыі далей выводзіцца: 1) што „по–видимому Богданович легко владел стихом и был поэтом по призванию“ і 2) што „эти маленькие его пьесы с полным правом могут носить название антологических стихотворений. Они словно благоухающие цветки хорошего венка, которые оставил автор на память потомству“. У дачыненьні вершу Е. Карскі не адмаўляе вызнаньня яму ў тым, што „стих Богдановича очень разнообразен, хорошо отшлифован и образцов“, што „у него есть и хорошие сонеты“ і што „стихи его годятся для пения“. Наконт мовы М. Багдановіча зазначаецца, што „язык Богдановича… чистый белорусский разговорный язык“ і што „в этом его истинная красота“.

Агульны вывад Карскага наступны: „De mortius aut bene aut nihil... Но о М. Богдановиче можно совершенно беспристрастно сказать в заключение, что если бы жизнь его продлилась, мы имели бы в нем первоклассного поэта с философским мировозрением“. Такім чынам, Е. Карскі, устрымліваючы ад вызнаньня М. Багдановіча за „первоклассного поэта с философским мировоззрением“ у тым яго стане, у якім ён выяўлен аўтарам нарысаў, не адмаўляе, аднак, таго, што М. Багдановіч меў усе магчымасьці і адзнакі быць такім, што ў яго былі ўсе тыя патрэбныя ўласьцівасьці, якімі вызначаецца ўрэшце „першаклясны поэта з філязофскім сьветапоглядам“. Гэта вызначэньне вельмі каштоўна таму, што яно зьяўляецца вызнаньнем якаснай каштоўнасьці М. Багдановіча як поэта, у колькасным абмежаваньні яго выяўленьня.

У дачыненьні менавіта да поэтаў з вялікімі якаснымі ўласьцівасьцямі, якімі ўладаў і М. Багдановіч, не зважаючы на тое, што такі поэта піша на беларускай мове, расійскія колы, выражальнікам поглядаў якіх выступае ў дадзеных нарысах акад. Е. Карскі, лічаць