Старонка:А дзе ж ісціна аб'ектыўная.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кнігі. Зусім справядліва ён лічыць за беспадстаўнае сцверджанне, быццам А. Філіповіч накіроўваўся ў Маскву, «маючы на ўвазе інтарэсы сацыяльных нізоў». Тут жа М. Прашковіч слушна заўважае, што непрадуманае тлумачэнне мэты паездкі Філіповіча ў Маскву робіць уражанне, нібыта сапраўды праваслаўны цар мог вызваліць беларускіх і украінскіх сялян ад прыгнёту. У сувязі гэтым вельмі адносны характар маюць такія эпітэты ў адрас Філіповіча (шчодpa рассеяныя ў кнізе А. Коршунава. - М. А.), як «пісьменнік-барацьбіт», «выкрывальнік заган грамадскага жыцця Рэчы Паспалітай», «барацьбіт супроць польска-шляхецкага ўладарніцтва», «дэмакрат» і г. д. Скажам больш рашуча пэўна: класавая пазіцыя і грамадска-палітычныя погляды Філіповіча ў кнізе А. Коршунава ацэнены недакладна.

Але, апроч станоўчага боку, у рэцэнзіі ёсць і адмоўны. Лічачы, што погляд А. Коршунава на унію «ўстарэлы, аднабаковы», М. Прашковіч піша: «Унію, як і кожную з'яву, трэба разглядаць у яе дыялектычным развіцці, бачыць тое станоўчае і адмоўнае, што яна несла ў кожны перыяд свайго існавання». Што ж, вельмі добра, калі вучоныя звяртаюцца да дыялектыкі. Яшчэ лепш, калі яны ёю валодаюць. Што датычыць рэцэнзента, то ён сам грашыць тым жа, за што папракае А. Коршунава. Так, ён разважае, што заключэнне уніі было «адзіным выйсцем» (?!) з таго цяжкага становішча, якое стварылася ў Беларусі і на Украіне ў канцы XVІ стагоддзя, што ініцыятарамі уніі выступілі «найбольш прадбачлівыя людзі» (?!). І тут жа вывад: «Сапраўды, гэта была (гутарка ідзе наконт уніі.-М. А.) для таго часу вельмі прагрэсіўная думка».

Вось вам і дыялектыка! М. Прашковіч бачыць у уніі толькі станоўчы бок. А дзе ж адмоўны? Адмоўнага няма. М. Прашковіч настолькі ідэалізуе унію, што замест фактычнай ацэнкі сутнасці гэтага рэлігійнага акту ён пачынае гадаць: а чым унія магла б стаць, калі б... Ах, гэта калі б!.. І вось ён пачынае разважаць, што унія магла б стаць з'явай, вакол «якой кансалідаваліся б сілы народу», магла б садзейнічаць выпрацоўцы «нацыянальнай свядомасці, патрыятызму, барацьбе за народную мову». Разам з тым унія, як сцвярджае рэцэнзент, «вызваліла б беларусаў і ўкраінцаў ад візантыйскага дэспатызму», садзейнічала б пашырэнню «еўрапейскай перадавой навукі і культуры». «Усё гэта магло б быць, але, на жаль, выйшла інакш».

Гісторыя, як і кожная навука, мае справу не з варажбой, а з фактамі. А факты гавораць, што, ажыццяўляючы унію, феадалы разлічвалі стварыць нейкую прамежкавую рэлігію паміж каталіцызмам і праваслаўем, якая ў той канкрэтна-гістарычны час садзейнічала б спыненню рэлігійнай барацьбы ў краіне і адпавядала б іх эксплуататарскім інтарэсам. Але як правільна тое, што самай чым горшай партыяй у філасофіі з'яўляецца партыя сярэдзіны, так правільна і тое, што самай агіднай рэлігіяй з'яўляецца тая, якая жадае падняцца над другімі рэлігіямі. А уніяцтва і было такой рэлігіяй, бо яно мела намер злучыць у сабе дзве пануючыя рэлігіі і тым самым утаіць эксплуататарскую сутнасць рэлігійнага веравызнання. Вось чаму унію падтрымала значная частка феадалаў і «князёў» праваслаўнай царквы, класавая пазіцыя якіх прывяла да кансалідацыі ўсіх сіл пануючых класаў перад нарастаннем антыфеадальнага руху працоўных мас.

Так абстаіць справа з «адзіным выйсцем» з таго цяжкага становішча, што ў той час склалася ў Вялікім княстве Літоўскім, і знайшлі гэтае выйсце, паводле слоў М. Прашковіча, «найбольш прадбачлівыя людзі», г. зн. феадалы і царкоўныя іерархі. Такое выйсце знайшоў, нарэшце, і вядомы беларускі палеміст ХVІІ стагоддзя М. Сматрыцкі, якога В. Люкевіч і Я. Трашчонак не адважваюцца паставіць у адзін рад з такімі рэнегатамі праваслаўнай царквы, як І. Пацей і С. Косаў. А чаму? Таму, што М. Сматрыцкі выступіў спачатку заўзятым абаронцам праваслаўя і напісаў шэраг твораў супроць уніяцтва і каталіцызму (дарэчы зазначым - з пазіцый артадаксальных праваслаўных багасловаў). Але ж калі М. Сматрыцкі пераканаўся, што яго палымянае палемічнае слова не адпавядала ў той канкрэтны гістарычны перыяд інтарэсам паноў і шляхты і часам выкарыстоўвалася паўставаўшымі казакамі, ён неўзабаве перайшоў у лагер уніятаў. Класавая пазіцыя гэтага «прадбачлівага» чалавека, нарэшце, узяла верх. Ул. І. Ленін вельмі добра сказаў адносна такога роду з'яў: «Гісторыя вучыць, што пануючыя класы заўсёды ахвяравалі ўсім, рашуча ўсім: рэлігіяй, свабодай, радзімай, калі справа ішла аб задушэнні рэвалюцыйнага руху прыгнечаных класаў» (Творы, т. ІІ, стар. 87).

Калі М. Прашковіч папракае А. Коршунава за ідэалізацыю рускага цара, на якога ускладаў свае надзеі аб вызваленні рэцэнзіі беларускіх і ўкраінскіх працоўных у Філіповіч, то тут мы з ім, безумоўна, згодны. Але калі ён у той жа заяўляе, што быццам унія выяўляла інтарэсы народу, што яна вызваліла б беларусаў і ўкраінцаў ад «візантыйскага дэспатызму» і г. д., то тут ён стаіць не на навуковых пазіцыях. Ніякая рэлігія у класавым грамадстве ніколі не абараняла працоўных (яна давала ім толькі «суцяшэнне»), не падымала іх на барацьбу супроць эксплуатацыі; ніякая рэлігія нікога не вызваліла яшчэ ад якога б там ні было «дэспатызму». Сацыяльнае прызначэнне рэлігіі - ідэалагічнае