Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


ляндыя, Трансваль/буры/ у Англіі, на грунці аўтаноміі пабудавана жыцьцё усіх краёў у Амэрыцы. Усе культурныя, асьвечныя людзі дамагаюцца аўтаноміі, а гэта знача, што і мы, беларусы, ні павінны прыставаць ад іх, каб ня заблудзіць, ды ня згінуць у цемры. Хто хоча сабе дабра, той ня скажа, што яму ні патрэбна аўтаномія. Толькі цёмны, забіты народ можа гэта сказаць...

Нашы селяне на зьездах выслаўляліся у тым сэнсі, што ім ні патрэбна аўтаномія, але-ж рабілі яны гэта па нідавумству і цямнаце сваёй, а найбольш па падашуканству, бо разам з гэтым яны казалі, што і мова іх ім ні патрэбна. Ніхто на сьвеці ні адрэкаецца ад свае мовы, — і немцы, і пранцузы, і палякі, і расійцы, чэхі і баўгары шануюць і любяць сваю мову, а нашы селяне — адрэкаюцца. Значыць, — робяць яны гэта па нідавумству і цемнаце. Ведаючы, што наша селянства забіта і цёмна, ворагі Беларусі карыстаюць з гэтага і кажуць: «запытайце у народу». А хіба, спытаем мы іх, рэвалюцыанэры пыталіся у народу, як ушчыналі рэбалюцыю? Хіба яны ні ведалі, што народ, па цемнаце сваёй мог спалохацца, ды выславіцца за тое, каб цара ні чапалі? Яны гэта ведалі і рабілі так, як яно па разумнаму дасьледу выходзе лепяй і карысней.

Яшчэ ворагі беларушчыны кажуць, на што будаваць беларускія школы, калі народ іх ні хоча? Народ... Як жа народ запатрэбуе сваіх беларускіх школаў, калі ён іх ніколі ні бачыў і нічагутка у