Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дарцы, як сам гаспадар. Калі мы папусьцімся і аддамо развагу сваіх патрэб у рукі чужынцаў, або сваіх вырадкаў, што адракліся і нас і мовы нашае, дык яны усё зробяць так, як гэта добра для жыцьця на Маскоўшчыні, або дзе небудзь у Польшчы. Канец канцом мы сьцямім і схамяномся па часі, што нарабілі сабе бяды, але будзе позна. Нас заўсюды запыняць і скажуць: "Ня вярадуй, васпан, - скачы, уражэ, як пан кажэ!.."

Вось дзеля таго, каб ухіліцца ад усіх гэтых прыкрых зьявішч, каб ня папасьціся пад загад і кіраўніцтва чужынцам, каб потым ні скардзіцца, ні вярадаваць, праклінаючы жыцьцё сваё па часі, каб ні клялі нас дзеткі нашы, апыніўшыся праз нас, праз нідавумства і нідбаласьць нашу, у нацыанальным палоні у чужынцаў - маскоўцаў або палякоў, - дзеля ўсяго гэтага мы і павінны дамагацца аўтаноміі для свайго краю, аўтаноміі Беларусі. У вольнай дзяржаві ніхто ні мае права забараняць жыць так, як народ сам таго хоча, абы ня перашкаджала гэта вольнаму жыцьцю другога народу, бо кажуць, што кожны народ мае права на самаадзначэньне, т.-е. мець свае парадкі, вучыцца і гаварыць сваёю моваю, словам, жыць уласным жыцьцём, развіваючы сваю культуру і свой гаспадарскі дабрабыт. І калі народ у дзяржаві жыве сваім уласным жыцьцём, калі ён мае свае парадкі, свае законы і установы у сваём родным краю і ніхто яму ні перашкаджае, дык і кажуць, што гэты народ жыве аўтаномна. Аўтаномна жыве Ір-