гэтай справі ні цяміць? Дзіўная гэта звычка у людзей пасылацца на народ там, дзе яно саўсім ні да рэчы. У ваўсіх іншых пытаннях мы зьвяртаемся да знаўцаў і спэцыялістаў, а вот пры дзяржаўным адбудаванні здавальняемся думкамі такіх майстраў, як цёмны, нікультурны народ, каторы у халерны год забіваў дактароў, а у час рэакцыі лавіў ды выдаваў царскай паліцы рэвалюцыанэраў, паламаўшы ім рэбры… Народ добрая рэч, але яму трэба расказаць, растлумачыць, яго трэба спачатку асьвяціць, навучыць, а ўжо потым клікаць да сябе на параду…
II.
Да гэтага часу Расія была і покі што застаецца дзяржаваю ні хаўруснаю, або, як кажуць, ні фэдэратыўнаю. Ні водзін народ у Расіі ня меў аўтаноміі, а жыў так, як загадвалі яму з Петраграду цар і яго служкі. Манархічная Расія ўяўляла с сябе вялізарную казарму, дзе павінны былі жыць адным парадкам, слухаць аднае каманды. Усе народы і краі Расіі былі цесна зьвязаны паміж сабою, але ні добрахвотным пярэвяслам братэрскага пачуцьця, а прымусам і прынукаю, ланцугамі царскага самадзяржавія, на кшталт таго, як зьвязывалі колісь катаржнікаў, заганяючы іх у Сібір.
Німа чаго казаць, што такое супольнае жыцьцё народаў ні мае жаднай вартасьці, і пры першай прыгодзі рвецца, як гнілая нітка. Толькі дабрахвотная, палюбоўная супольнасьць моцна зьвязвае