Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


навалі краіну нашу да сучаснага становішча. Але гэта мінулася, ні дарма настала свабода. Мы павінны дабіцца сабе аўтаноміі і стварыць у сябе свае уласныя беларускія парадкі і зажыць сваім уласным беларускім жыцьцём. Годзі быць пашаю для чужынцаў, годзі карміць чужынцаў сабе на згубу і пастаянную пакуту. Аўтаномія для нас — пытанне жыцьця і сьмерці. Калі мы любім свой край, калі жадаем сабе лепшае долі, калі абрыдзела нам парабецтва, калі мы ня страцілі да шчэнту свайго нацыанальнага гонару і ня рашыліся чалавечнай вартасьці, — дык мы павінны стаць на ўласныя ногі. Мы павінны дамагацца самакіравання, бо цэнтралізм маскоўскі і уплыў польскі заесьць нас дазвання. Цэлыя соткі год нас апалячвалі, больш ста год нас амаскалівалі, але ні палянізм, ні русіцызм ня крануўся народу нашага ані звання. Народ ў істоці сваёй застаўся ніпарушаным. У гэтым наша сіла, наша збавенне і залог сьветлай будучыны.

III.

Утварыўшы аўтаномны лад на Беларусі, мы станем поўнамоцнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і адтрымаем поўную магчымасьць павернуць усе скарбы нашага краю на карысьць свайго народу, на свае нацыанальныя патрэбы, дзеля разьвіцьця культуры і гаспадарскага дабрабыту. Тагды беларускія працоўныя масы, которыя на працягу цэлых вякоў абдзіраліся і выкарыстовываліся дзеля росту і панавання багатых станаў, чужых ім як па нацыа-