Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Такая рэспубліка нас ня здавольняе. Мы усе патаміліся страшным і прыкрым цэнтралізмам старога, скінутага рэжыму і ня хочам, каб ён жыў даляй, хоць бы і пад рэспубліканскім чырвоным сьцягам. Мы хочам, каб у нашым краю будавалі сваё жыцьцё нашы людзі і каб у нашы беларускія справы не мешалася цэнтральная уласьць з Масквы ці с Петраграду. Мы хочам, каб зьнікла нарэсьці тая абрыдлая, да сьмерці шкадлівая, розьніца паміж дзяржаўнаю і нідзяржаўнаю нацыяй, каторая высмоктвала з нас усе нашы сілы. Мы хочам, каб усе народы былі дзяржаўнымі на сваёй зямлі.

Усе ў адзін голас кажуць, што Беларусь самы бедны край, а народ наш самы цёмны пасярод народаў Расіі, але ніхто даладне ня расказаў, чаму гэта так, чаму Беларусь, колісь складаўшая магутнае Літоўска-Рускае гасударства, ня ведаўшая татаршчыны, дыктаваўшая сваю волю Маскве, прылучыўшая да сябе усю багатую Украіну, - чаму цяпер дайшла да такога занепаду? Беларусь наша бедна, а народ наш цёмны ні за тым, што ён горшы за другіх, або ня мае здатнасьці да навукі і прасьветы. Нядоля наша у тым, што мы, страціушы сваю нізалежнасьць, па цяжкім умовам гісторыі, ня здолялі адстаяць сваю нацыанальную самабытнасьць і сталі папасам для суседзяў, спажыткоўнаю ніваю для чужынцаў. Яны высмоктвалі з нас апошнія сокі, адбіралі у нас нашых лепшых людзей /Міцкевіч, Касьцюшка, Дастаеўскі/: зруў-