Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

нальнасьці, так і па культуры, — і дзеля развіцьця гэтай чужой культуры, — дастануць змогу выйсьці на вольны шлях эканамічнага і культурнага развіцьця і збавяцца ад свайго занепаду матэрьяльнымі і духоўнымі скарбамі свае зямлі. Тагды можна будзе ужыць усіх багатых заходаў дзеля развіцьця усёй поўнаты беларускага культурнага і палітычнага жыцьця, далучыўшы да гэтага шырокія народныя масы, увесь працоўны народ, коштам каторага да гэтага часу вырасталі толькі чужакультурныя станы і іх эканамічныя і палітычныя уплывы.

З эканамічнага боку вельмі важна, каб дастаткі беларускае зямлі і людзкая сіла нашага краю ня марнаваліся дарэмна ды ня перацягваліся наўмысьля на чужы бок рознымі штучнымі і прыватнымі эканамічнымі рахункамі з вялікаю шкодаю для краю і дарэмнаю стратаю для усяго нашага народу, а каб ужываліся мудра, маючы на увазі інтарэсы свайго краю і дабрабыт свайго народу. Беларусь уяўляе с сябе асобную краіну, с сваім уласным выразным тварам і жыцьцёвым укладам. Яна, як трэба, абдарована уселякімі прыроднымі умовамі для эканамічнага разьвіцьця і поступу. Яна мае свае рэчкі, горы, радзючы грунт, многа лугоў для гадоўлі гавяды, вялікія запасы лесу, а — перш за ўсё і важней за ўсё — народ працавіты, старанны, крэпкі, здольны і цямушчы, што пры самых цяжкіх умовах свае гістарычнае долі здолаў паставіць сваё земляробства вышэй за ўсіх у Расіі. Ня гледзючы на свой пешчаны грунт, зямля наша ро-