аднэй — адпаведнае значэньне другой таксама памяншаецца ў столькі-ж разоў, напр.: колькасьць матар‘яла і яго кошт, даўжыня і час, патрэбны да таго, каб прайсьці яе і г. д.
258.Дзьве вялічыні наз. адваротна прапарцыянальнымі, калі адпаведныя іх значэньні знаходзяцца ў такой залежнасьці адна ад аднэй, што з павялічаньнем значэньня аднае з іх у некалькі разоў — значэньне другой з іх памяншаецца ў столькі-ж разоў, а з паменшаньнем аднае вялічыні ў некалькі разоў — другая вялічыня павялічваецца ў столькі-ж разоў, напр.: лік работнікаў і час работы; даўжыня абводу кола і лік яго абаротаў і г. д.
Тройныя правілы.
Тройнымі правіламі наз. спосабы разьвязываць такія задачы, у каторых па некатарых даденых ліках адшукваецца лік ім прапарцыянальны. Гэтымі спосабамі разьвязваюцца задачы: на звычайнае тройнае правіла, на складанае тройнае правіла, на правіла працэнтаў, на правіла ўчоту вэксаляў, на правіла таварыства (падчас), на правіла зьмяшаньня і на ланцужнае правіла.
Задачы на тройныя правілы разьвязваюцца двома спосабамі: спосабам прапорцыі і спосабам прывядзеньня да адзінкі.
Пры разьвязываньні задач на тройныя правілы шуканы лік абазначваецца якою-небудзь літараю латынскае або францускае абэцэды (азбукі).
Звычайнае тройнае правіла.
259.Звычайным тройным правілам наз. спосаб разьвязваць такія задачы, у каторых дадзены тры лікі, а адшукваецца чацьвёрты, ім прапарцыянальны.
Тры дадзеныя вялічыні наз. умоўнымі, чацьвёртая — (шуканая) наз. шуканым рэзультатам.
260.Лікі, якія знаходзяцца па ўмове задачы ў цеснай сувязі паміж сабою, назыв. адпаведнымі, або аднароднымі.
Перад разьвязаньнем задачы на звычайнае тройнае правіла, трэба спачатку яе раскласьці так, каб аднародныя вялічыні былі адна пад адной і каб гэтыя аднародныя вялічыні зьвярнуць у аднаіменныя;