256.Гэомэтрычная прапорцыя назыв. складанаю (зложанаю), калі яна дасталася або посьле паскладнага множаньня, або посьле паскладнага дзяленьня дзьвёх або некалькіх дадзеных гэомэтрычных прапорцыяў.
Назоўнік (зьмест) адносін адтрыманнае складанае прапорцыі, посьле множаньня або дзяленьня, роўны множыву або дзелі старых назоўнікаў.
Прыклады: | а)6 : 3 = 10 : 5 | [2] | |
9 : 3 = 12 : 4 | [3] | ||
6 · 9 : 3 · 3 = 10 · 12 : 5 · 4, aбo, | |||
54 : 9 = 120 : 20 (зьмест 6 = 2 · 3). | |||
б)18 : 3 = 54 : 9 | [6] | ||
6 : 2 = 9 : 3 | [3] | ||
18/6 : 3/2 = 54/9 : 9/3 (зьмест 2 = 6 : 3). |
Увага. Складваць і адымаць можна толькі такія прапорцыі, у каторых аднолькавыя назоўнікі адносін. Назоўнік, адтрыманы посьле складаньня або адыманьня такіх прапорцыяў, роўны кожнаму з старых назоўнікаў.
a)12 : 4 = 9 : 3 | назоўнік — 3 |
15 : 2 = 6 : 2 | |
[15 + 12] : [15 + 4] = [6 + 9] : [2 + 3], aбо | |
27 : 9 = 15 : 5 [назоўнік — 3]. | |
б)18 : 9 = 12 : 6 | назоўнік — 2 |
10 : 5 =8 : 4 | |
[18 – 10] : [9 – 5] = [12 – 8] : [6 – 4], aбо | |
8 : 4 = 4 : 2 [назоўнік — 2]. |
Простая і адваротная прапарцыянальнасьць.
257.Дзьве вялічыні наз. проста прапарцыянальнымі, калі яны знаходзяцца ў такой залежнасьці адна ад адной, што з павялічаньнем значэньня аднае адпаведнае значэньне другой таксама павялічваецца, а з паменшаньнем значэньня