Апрача таго бываюць і дробныя мэталёвыя грошы, як напр. у 10 фэнігаў, 20 фэнігаў і інш.
101.Аднаіменным або простым іменным лікам наз. такі іменны лік, каторы выражаны ў мерках толькі аднаго найменьня.
102.Многаіменным лікам або складаным іменным лікам наз. такі іменны лік, каторы выражаны ў мерках розных найменьняў.
103.Драбленьнем наз. спосаб прывядзеньня ўсякага іменнага ліку (аднаіменнага або многаіменнага) большага найменьня ў аднаіменны лік меншага найменьня.
104.Каб зрабіць драбленьне, трэба меркі вышэйшага найменьня падрабіць у суседнія меркі ніжэйшага найменьня цераз памножаньне на іх адзінкавыя адносіны.
Да дастаных у множыве меркаў трэба дабавіць аднолькавыя з імі меркі, калі яны знаходзяцца ў дадзеным многаіменным ліку.
Дастанае зьлічво трэба ізноў падрабіць у чарговыя меркі і рабіць драбленьне датуль, пакуль не дастанецца лік патрэбнага найменьня.
Няхай, напр., 3 вярсты 50 саж. 2 арш. 14 вяршкоў трэба падрабіць у вяршкі.
Маем: | 500 | |
×3 | ||
1500 | ||
+50 | ||
1550 | саж. | |
×3 | ||
4650 | ||
+2 | ||
4652 | арш. | |
×16 | ||
27912 | ||
4652 | ||
74432 | ||
+14 | ||
74446 | вяршк.Адказ:74446вярш. |