Сярэбраныя і залатыя манэты ня робяцца з чыстага серабра і золата, бо гэтыя мэталы мяккія. Для большай моцы золата і серабро сплаўляюць з медзьдзю, свінцом і другімі недарагімі мэталамі.
99.Колькасьць залатнікоў чыстага золата або серабра ў хунце (або колькасьць доляў у залатніку) сплава называецца пробаю.
100.Танны мэтал, каторы сплаўляюць з дарагім мэталам для большай моцы апошняга, наз. лігатураю.
Медныя манэты:
Дзесятка | мае | 5 | кап. |
Шастак | » | 3 | » |
Чацьвяртак | » | 2 | » |
Капейка | » | 1 | » |
Грош | » | 1/2 | » |
Паўгроша | » | 1/4 | » |
Папяровыя грошы, або крэдытныя білеты:
500 | р. — | Колер | зялёнаваты. | Патрэт | Імпэратара Пятра Вялікага. |
100 | р. — | » | пясочны. | » | Імпэратр. Кацярыны II. |
50 | р. — | » | сіняваты. | » | Імпэратара Мікалая І. |
25 | р. — | » | ліловы. | » | »Аляксандра III. |
10 | р. — | » | чырвоны. | Двуглавы арол уверce. | |
5 | р. — | » | сіні. | Жаноцкая фігура з шчытом. | |
3 | р. — | » | зялёны. | Двуглавы арол пасярэдзіне. | |
1 | р. — | » | жоўты. | »»» |
Гэта ўсё грошы расейскія мірнага (спакойнага) часу, выпушчаныя расейскімі царамі.
Апроч гэтых паперовых грошаў, ёсьць шмат іншых, выпушчаных пасьля рэвалюцыі 1917 году, як напр.: думскія, керанкі і др.
Але ўсё гэта грошы расейскія, бо сваіх уласных беларускіх грошаў пакуль што на Беларусі няма.
Польскія грошы.
Марка польская мае 100 фэнігаў.
Часьцей усяго сустракаюцца білеты Польскае Краёвае Касы Пазычковай у 1/2 маркі, 1 марку, 2 маркі, 5 марак, 10 марак, 20 марак, 50 марак, 100 марак, 500 марак і 1000 марак.