105.Збуйненьнем наз. спосаб зварочваньня аднаіменнага ліку меншага найменьня ў аднаіменны або многаіменны лік большага найменьня.
106.Каб зрабіць збуйненьне, трэба спачатку дадзеныя меркі зьвярнуць у суседнія меркі вышэйшага найменьня цераз дзяленьне на іх адзінкавыя адносіны. Дзель выражае лік меркаў вышэйшага найменьня, а астача паказвае лік меркаў ніжэйшага найменьня, каторыя ня могуць скласьці ні адной вышэйшай.
З дастанаю дзельлю трэба рабіць гэтак-жа сама датуль пакуль не дастануцца патрэбныя меры.
Апошняя дзель з усімі астачамі выражаюць шуканы многаіменны лік.
Няхай, няпр., 71295912 сэк. трэба выразіць у мерах вышэйшых найменьняў. Маем:
7129 | 5 | 9 | 1 | 2 | сэк. | 60 | |||||||||||||||||||||
112 | 1188 | 2 | 65 | 60 | |||||||||||||||||||||||
529 | 588 | 1980 | 4 | 24 | |||||||||||||||||||||||
495 | 482 | 60 | 825 | 30 | |||||||||||||||||||||||
159 | 265 | 124 | 225 | 27 | 12 | ||||||||||||||||||||||
391 | 25 | хв. | 4 | г. | 15 | дз. | 3 м. | 2 | гады. | ||||||||||||||||||
312 | |||||||||||||||||||||||||||
12 | с. Адказ: 2 г. 3 мес. 15 дз. 4 гадз. 25 хв. 12 сэк. |
Дзеля таго, што збуйненьне ёсьць дзеяньне, адваротнае драбленью, дык абодва гэтыя дзеяньні могуць служыць пераверкаю адно аднаму.
Складаньне іменных лікаў.
107.Каб зрабіць складаньне аднародных многаіменных лікаў, трэба, для зручнасьці, падпісаць складанкі адну пад аднэй так, каб меркі аднаго найменьня былі ў адным слупку і пачаць складаньне з меркаў меншага найменьня.
Калі ў зьлічве дастанецца лік, меншы за адзінкавыя адносіны да гэтых меркаў чарговых большых, дык яго падпісваюць пад тым-жа слупком.
Калі ў зьлічве дастанецца лік, большы за адзінкавыя адносіны гэтых меркаў да чарговых большых, дык яго зва-