Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У цяперашні час юльянскае годалічэньне адстае ад грыгорыянскага на 13 дзён, а таму, каб адтрымаць час па новаму стылю, трэба дабавіць да старога стылю 13 дзён.

Пара пачынаецца ад 12-й гадзіны ночы. Звычайна пару дзеляць на чатыры часткі: поўдзень (12-я гадзіна дня), поўнач (12-я гадзіна ночы), раніца (ад часу ўсходу сонца да поўдня) і вечар (з часу заходу сонца да поўначы). Але у навуцэ прынята ўсе 12 гадзін ад поўначы да поўдня называць гадзінамі папоўначы, а ўсе 12 гадзін па поўдню да поўначы — гадзінамі папоўдню.

Месяцы ідуць у гэтакім парадку:

1. Студзень [31 д.].
2. Люты [у звычайным г. 28 дз., у прыбытовым [высак.] 29 дзён].
3. Марац-сакавік [31 дз.]. 8. Жнівень [31 дз.].
4. Красавік [30 дз.]. 9. Верасень [30 дз].
5. Май-травень [31 дз.]. 10. Кастрычнік [31 дз.].
6. Чэрвень [30 дз.]. 11. Лістапад [30 дз.].
7. Ліпень [31 дз.]. 12. Сьнежань [31 дз.].

Меркі кругоў (колаў).

Круг (кола) мае 360 градусаў.
Градус » 60 хвілінаў.
Хвіліна » 60 сэкундаў.

Градус — 360-я частка круга (кола). Грудус большага круга (кола) большы за градус меншага круга (кола).

Меркі грошаў.

Залатыя манэты
або чырвонцы:
Сярэбраныя манэты:
Рубель мае 100 кап.
ў15руб. Паўрубель » 50 »
ў10руб. Пяцьдзесятка » 25 »
ў5руб. Саракоўка » 20 »
Залатоўка » 15 »
Грыўня » 10 »
Дзесятка » 5 »

Манэтная адзінка ў Францыі ёсьць франк — сярэбраная манэта ў 5 грамаў. Дзесятая доля франка назыв. дэцымам, а соценная — сантымам.