Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Меркі плыўкіх цел.

Бочкамае40 вёдзер.
Вядро»10 конавак (штофаў).
Конаўка(штоф)мае2 кварты (бутэлькі).
Конаўка»»10 чарак. Кварта (бутэлька) мае 2 поўкварты або 2 паўбутэлькі. Поўкварта мае 2 кручкі.

Вядром наз. кубічная мера, каторая мае 750 кубічных цаляў і зьмяшчае ў сабе 30 хунтаў чыстае вады.

Для вымеру сыпкіх і плыўкіх цел у Францыі аснаўною мераю служыць літр, роўны блізка аб‘ёму 1/25 долі куб. фута; (дэцылітр, дэкалітр, гэкталітр).

Меры гандлёвае вагі.

Беркавец мае 10 пудоў.
Пуд » 40 хунтаў.
Хунт » 32 лоты або 96 залатнікоў.
Лот » 3 залатнікі.
Залатнік » 96 доляў.

За адзінку вагі ў Францыі прыняты грам, роўны з лішкаю 1/5 залатніка, (дэкаграм, гэктаграм, кілёграм (2 х. 13 л.), мірыаграм, дэцыграм, сантыграм, мільліграм).

Меркі аптэкарскае вагі.

Аптэк. хунт мае 12 унцыяў (блізка 84 залат.).
Унцыя » 8 драхмаў.
Драхма » 3 скрупулы.
Скрупул » 20 гранаў.

Меркі паперы.

Бэля мае 10 рэзаў.
Рэза » 20 лібраў.
Лібра » 24 аркушы.

Новапольскія меркі сыпкіх целаў.

Корац мае 4 чверці.
Чверць » 8 гарнцаў.
Гарнец » 4 кварты.
Кварта » 4 кватэркі.
Кватэрка » 2 поўкватэркі.