Для памеру грунтоў у Польшчы служаць:
| Валока | = | 30 маргом. |
| Морг | = | 300 кв. прутом. |
| Кв. прут | = | 225 кв. стопам польскім (15·15)= 56 кв. локц. 1 кв. ст. |
94.Кубам наз. цела, каторае мае выгляд скрынкі, маючай 6 роўных квадратных сьценаў.
95.Лінія перацінаньня двох квадратаў назыв. рубам.
Кубічныя меры ўжываюцца для вымеру аб’ёма, зьместу, ёмкасьці, і, наагул, для вызначэньня вялічыні такіх прадметаў, каторыя маюць ўсе тры вымеры — даўжыню, шырыню і вышыню або глыбіню.
Меркаю зьместу ў Францыі служыць кубічны мэтр, за ім ідуць меншыя меры: куб. дэцымэтр, куб. сантымэтр і г. д.
Для вымеру аб’ёмаў будаўляных матэр’ялаў і паліва служыць стэр, роўны блізка 35 куб. футам. Ужываецца яшчэ дэкастэр і дэцыстэр.
Новапольскія меркі зьместу.
| Куб. міля | мае | 343 куб. вярсты (7·7·7). |
| Куб. вярста | » | 125000000 куб. сажн. (500·500·500). |
| Куб. сажань | » | 27 куб. локцяў (3·3·3). |
| Куб. локаць | » | 8 куб. стопаў (2·2·2). |
| Куб. стапа | » | 1728 куб. цаляў (12·12·12). |
| Куб. цаль | » | 1728 куб. лініяў (12·12·12). |
Кубічныя меркі азначаюцца маленькай тройкай справа ўгары ад назвы меркі, папр.: 1 куб. цаль=1 цаль3.
Меркі сыпкіх целаў.
Бочка (чэцьвярць) мае 2 корцы або 8 асьмінаў (чацьвярыкоў).
Корац мае 4 асьміны (чацьвярыкі).
Асьміна (чацьвярык) мае 8 гарцаў.
Асьміна ёсьць кубічная мера, каторая мае ў сабе 1600 кубічных цаляў.