Меркі землямерныя (каморніцкі).
| Ланцуг землямерны | = | 10 | прутом. | |
| Прут | » | = | 10 | прутком. |
| Пруток | » | = | 10 | лаўком або цалям землямерным. |
| Прут мае 15 стопаў польскіх. | ||||
Меркі паверхні.
| Кв. міля | мае | 49 кв. вёрстаў (7·7). |
| Кв. вярста | » | 250000 кв. сажняў (500×500). |
| Кв. сажань | » | 9 кв. локцяў (3·3). |
| Кв. локаць | » | 4 кв. стапы (2·2). |
| Кв. стапа | » | 144 кв. цалі (12·12). |
| Кв. цаль | » | 144 кв. лініі (12·12) |
Квадратныя меркі азначаюцца або маленькім квадрацікам справа ўгары ад назвы меркі або маленькай двойкай, напр.: 1 кв. цаль=1 цаль2=1 цаль□.
92.Квадратам наз. чатырохкутнік, у каторага ўсе чатыры бакі роўныя простыя лініі і ўсе куты роўныя паміж сабой.
Квадратныя меры ўжываюцца для вымерваньня пляцаў і паверхняў і наагул, для вымеру такіх прадметаў, каторыя маюць толькі два вымеры — даўжыню і шырыню.
93.Для вымерваньня палёў ужываецца на Беларусі асобная мера, каторая называецца дзесяцінаю. Дзесяціна мае 2400 кв. сажняў; яны бываюць двух радоў; адны маюць 80 саж. у даўжыню і 30 саж. ў шырыню, другія — 60 саж. у даўжыню і 40 саж. у шырыню.
Францускаю меркаю паверхні служыць кв. мэтр, роўны 100 кв. дэцым=10000 кв. сантымэтр. і г. д. Пазямельнаю меркаю ў Францыі служыць ар [кв. дэкамэтр], роўны трохі ні 22 кв. саж. [гэктар=100 арам, мірыар=10000 арам…].
Меркі зьместу або кубічныя.
| Куб. міля | мае | 343 куб. вярсты (7·7·7). | |
| Куб вярста | » | 125000000 куб. саж. (500·500·500). | |
| Куб. саж. | » | 27 куб. аршынаў (3·3·3). | |
| Куб. аршын | » | 4096 куб. вяршкаў (16·16·16). | |
| Або: | Куб. саж. | » | 343 куб. стопы (футы) (7·7·7). |
| Куб. стапа (фут) | » | 1728 куб. цаляў (12·12·12). | |
| Куб. цаль | » | 1000 куб. лін. (10·10·10). |