Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наз. трэцьцяю ступеньню 5-ці, або кубам 5-ці; 5·5·5·5 або 54 наз. чацьвёртаю ступеньню 5-ці і г. д.

Дзеля таго, што множыва не зьмяняецца ад перамены парадка сумножнікаў, то:

59.Каб пераверыць множаньне, трэба множаны замяніць множнікам, а множнік множаным. Калі абодвы разы дзееньне множаньня было зроблена праўдзіва, дык дастаные множывы будуць роўны паміж сабой.

60.Множаньне ўжываецца пры разьвязваньні гэтакіх задач: 1) калі патрэбна знайсьці лік, каторы быў-бы большы за дадзены ў некалькі разоў; 2) калі адзін дадзены лік трэба павялічыць у столькі разоў, колькі адзінак у другім дадзеным ліку і г. д.

Увага. Пры множаньні множнік павінен быць заўсёды лікам бязыменным, а множыва аднаназоўна з множаным.

ДЗЯЛЕНЬНЕ.

61.Дзяленьнем наз. дзееньне, пры падмозе каторага па дадзенаму множыву і аднаму з сумножнікаў знаходзіцца другі сумножнік.

(Лікі дзееньня дзяленьня — дзельны, дзельнік і дзель).

62.Дзельным наз. дадзенае множыва, каторае дзеліцца.

63.Дзельнікам наз. дадзены сумножнік, на каторы дзельны дзеліцца.

64.Дзельлю наз. шуканы сумножнік, каторы дастаецца ад дзяленьня.

Знак дзяленьня ёсьць два пункты [:], каторыя ставяцца паміж дзельным і дзельнікам. Упоравень з дзельнікам ставяць знак роўнасьці, а за ім пішуць дзель; напр. 35 : 7 = 5. Дзяленьне пішацца яшчэ і гэтак: або 35|

65.Дзель паказывае: 1) колькі разоў дзельнік паўтараецца ў дзельным, 2) у колькі разоў дзельны большы за