Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзельнік, або дзельнік меншы за дзельны, 3) якую частку дзельнага зложвае дзельнік і г. д.

66.Каб падзяліць які-небудзь лік на 10, 100, 1000…… i, наагул, на лік, каторы абазначаны адзінкаю з нулямі, трэба ў дзельным справа аддзяліць коскаю столькі лічбінаў, сколькі ў дзельніку пры адзінцы нулёу; тады лічбіны, каторыя стаяць з левага боку ад коскі, азначаюць дзель, а з правага — астачу.

Няхай, напр., патрэбна разьдзяліць 8576 на сто; гэта значыць, што дадзены лік трэба паменшыць у сто разоў; значыцца, соткі яго стануць адзінкамі, тысячы дзесяткамі і г. д., а робіцца аддзяленьнем у дадзеным ліку справа 2 лічбінаў (8576 : 100 = 85 i ў астачы 76).

67.Калі дзельны і дзельнік канчаюцца нулямі, то закасоўваюць у іх справа па роўнаму ліку нулёў і робяць дзееньне, як калі-б гэтых нулёу ня было. Калі-ж дзееньне выйшло з астачаю, дык да астачы прыпісваюць столькі нулёў, сколькі іх было закасована ў дзельным.

Напрыклад: 375400 : 4700= 3754 47
329 79
464
423
4100

Тут у дзельным і ў дзельніку закасована па 2 нулі, бо 47 сотак паўтараецца ў 3754 сотках столькі разоў, колькі разоў 47 адзінак паўтараюцца ў 3754 адзінках. Астача-ж 41 ня ёсьць звычайныя адзінкі, а соткі, дзеля таго прыбаўляюць да яе два нулі.

68.Калі-ж дзельнік канчаецца нулямі, то гэтыя нулі закасоўваюць, а ў дзельніку аддзельваюць з правага боку столькі лічбінаў, колькі нулёу закасована ў дзельніку. Да адтрыманай посьле дзяленьня астачы прыпісваюць з правага боку аддзеленыя лічбіны дзельнага бяз зьмены.

Напрыклад: 376584 : 4500= 3765,84 45
360 83
165
135
3084