Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі множнік можна, пры падмозе павялічаньня або памяншэньня на які-небудзь адназначны лік, перавярнуць у лік, каторы абазначаецца адзінкаю з нулямі, то памнажаюць на апошні лік і дастанае множыва ў першым выпадку памяншаюць, а ў другім выпадку павялічываюць множывам множанага на гэты адназначны лік (4375·2998+4375·3000-4375·2:4375·3005=4375·3000+4375·5).

Правіла множаньня многазначнага ліку на многазначны.

Каб памножыць многазначны лік на многазначны, трэба падпісаць множніка пад множаным так, каб адзінкі былі пад адзінкамі, дзесяткі пад дзесяткамі і г. д.; пад множнікам працягнуць рысу.

Потым памножыць множаны на кожную лічбіну множніка, першую лічбіну кожнага паасобнага множыва пішуць пад тою лічбінаю множніка, на каторую памнажаюць, і множывы складываюць[1].

Пры множаньні многазначнага ліку ад левай рукі да правай сустракаецца тая нязручнасьць, каторая заўважана вышэй пры складаньні. Але, для адтрыманьня множыва многазначных лікаў, можна пачаць множаньне з лічбінаў вышэйшага парадку множніка, сьцерагучы толькі, каб адзінкі аднакіх парадкаў былі ў адным вэртыкальным слупку. Напрыклад:

3764
×576
18820
26348
22584
2168064

58.Множывам некалькіх множнікаў наз. лік, каторы дастанецца, калі множыва двух з іх памножыць на трэйці, дастанае множыва на чацьвёрты і г. д.

Множыва роўных множнікаў наз. ступеньню. Ступені адтрымліваюць свае найменьні ад ліку роўных множнікаў. Так: 5·5 або 52 наз. другою ступеньню ліку 5-ці, або квадратам 5-ці; 5·5·5 або 53

  1. Калі у множніку сустракаецца лічбіна 1, дык, для скарочаньня часу, прымаюць множаны за адпаведнае множыва.
    Прыклады:1) 575×321 2) 575×312 3) 575×132
    1150 1150 1725
    1725 1725 1150
    184575 179400 75900