Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Правіла адыманьня.

Каб зрабіць адыманьне цэлых лікаў, трэба адыманы падпісаць пад зьмяншаным так, каб адзінкі стаялі пад адзінкамі, дзесяткі пад дзесяткамі і г. д., пад адыманам працягнуць рысу. Пасьля гэтага павінна вылічыць адзінкі з адзінак, дзесяткі з дзесяткаў, соткі з сотак і г. д.

Калі лічбіна зьмяншанага большая за лічбіну адыманага, астачу падпісываюць пад рысаю ў тым-жа слупку, калі-ж лічбіна якога-небудзь парадку ў зьмяншаным меншая за лічбіну таго-ж парадку ў адыманым, то пазычаюць адну адзінку ў чарговае лічбіны зьмяншанага, прыбаўляюць да лічбіны зьмяншанага дзесяць і потым адымаюць; калі-ж гэта чарговая лічбіна ёсьць нуль, то пазычаюць адзінку ў бліжэйшае значнае лічбіны, нуль лічаць за дзевяць, а да зьмяншанай лічбіны прыбаўляюць дзесяць.

Лішнія лічбіны зьмяншанага пераносяць у астачу без перамены.

Прыклады:1) 7986 2) 500328
–5462 –423465
2524 76863

Калі ў дадзеным адыманьні ўсе лічбіны зьмяншанага большыя за адпаведныя лічбіны адыманага, то ўсё роўна, аткуль рабіць дзееньне: ад ніжэйшых парадкаў да вышэйшых, або наадварот; у праціўным-жа выпадку зручней рабіць адыманьне ад ніжэйшых парадкаў да вышэйшых, бо пры такім парадку заўсёды можна, калі патрэбна будзе, ўзяць адну адзінку вышэйшага парадку для раздрабленьня яе ў адзінкі ніжэйшага парадку.

34.Каб праверыць адыманьне, трэба або адыманы скласьці з астачаю, або ад зьмяншанага адлічыць астачу; калі дзееньне зроблена праўдзіва, то ў першым выпадку павінна дастацца зьмяншаны, а у другім — адыманы.

35.Адыманьне ўжываецца пры разьвязваньні гэтакіх задач: 1) Калі патрэбна знайсьці астачу паміж двома лікамі, ці патрэбна даведацца, чым адзін лік большы або меншы другога ліку; 2) калі трэба паменшыць лік на колькінебудзь адзінак; 3) калі па дадзенаму цэламу (зьмяншанаму) і адней частцы (адыманаму або астачы) патрэбна знайсьці другую яго частку (астачу) або адыманы і г. д.

Увага: Пры адыманьні астача заўсёды мае адно найменьне з дадзенымі лікамі.