28.Складаньне ўжываецца пры разьвязваньні гэткіх задач: 1) Калі патрэбна знайсьці зьлічво дадзеных лікаў, 2) Калі дадзены лік патрэбна павялічыць на некалькі адзінак і г. д.
Увага. Пры складаньні зьлічво заўсёды мае адно найменьне з дадзенымі лікамі.
АДЫМАНЬНЕ.
29.Адыманьнем наз. дзееньне, пры падмозе каторага па зьлічву дзьвюх складанак і адной з іх знаходзіцца другая невядомая складанка.
(Лікі дзееньня адыманьня — зьмяншаны, адыманы і астача, або розьніца).
30.Зьмяншаным наз. дадзенае зьлічво, ад каторага адымаюць.
31.Адыманым наз. дадзеная складанка, каторая адымаецца.
32.Астачаю, або розьніцаю, наз. шуканая складанка, каторая дастаецца ад адыманьня.
Знак дзееньня адыманьня наз.}} мінусам (-).
Мінус пішацца паміж зьмяншаным і адыманым, калі яны напісаны ў адзін радок; калі-ж яны напісаны адзін пад адным, то мінус ставіцца збоку (зьлева). У першым выпадку посьле адыманага трэба паставіць знак роўнасьці і ўпоравень з ім напісаць астачу; ў другім выпадку — пад адыманым працягваюць паземную рысу і астачу пішуць пад ёю, напрыклад:
200–45=155 | 200 | 442 | ||
442–248=194 | –45 | –248 | ||
155 | 194 |
33.Астача паказвае, чым або на колькі адзінак зьмяншаны большы за адыманы або адыманы меншы за зьмяншаны.