Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Залежнасьць паміж дадзенымі і шуканымі пры складаньні і адыманьні.

З разуменьня складаньня выходзіць, што:

36.Зьлічво роўна ўсім складанкам, узятым разам.

37.Адна з складанак роўна зьлічву бяз рэшты складанак.

З разуменьня адыманьня выходзіць, што:

38.Астача роўна зьмяншанаму без адыманага.

39.Зьмяншаны роуны адыманаму разам з астачаю.

40.Адыманы роўны зьмяншанаму без астачы.

Ведаючы аснаўныя асаблівасьці дадзеных і шуканых у складаньні, можна так праверыць складаньне пры падмозе адыманьня.

Закасаваць адну складанку, скласьці астатнія і гэтае новае зьлічво адняць ад ранейшага; калі ў астачы будзе закасованая складанка, складаньне зроблена праўдзіва.


Зьмены зьлічва і астачы.

Зьмены зьлічва.

Дзеля таго, што ў зьлічве маецца столькі адзінак, сколькі іх знаходзіцца ў ва ўсіх складанках, то:

41.Калі адна з складанак павялічыцца на які-небудзь лік, то зьлічво павялічыцца на той-жа лік.

42.Калі адна з складанак паменшыцца на які-небудзь лік, то зьлічво паменшыцца на той-жа лік.

43.Калі-ж адна з складанак павялічыцца, а другая паменшыцца ў адзін і той-жа час на адзін і той жа лік, то зьлічво астанецца бяз зьмены.

Зьмены астачы.

Дзеля таго, што зьмяншаны ёсьць зьлічво, а адыманы і астача — складанкі, то: