Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кай працягнуць рысу. Пасьля гэтага, павінна скласьці спачатку простыя адзінкі, потым дзесяткі, потым соткі і г. д.

Калі ад складаньня якога-небудзь парадку дастаецца ў зьлічве (суме) адназначны лік, то яго пішуць пад рысаю у тым-жа слупку; калі-ж дастаецца ў зьлічве лік большы за 9, дык адзінкі яго пішуцца пад рысаю, а дзесяткі прылучаюць да зьлічва (сумы) чарговага вышэйшага парадку.

Прыклады: 2)76954
1)20134 487
+3201 +8605
14560 37049
37895 123095

Калі-ж у дадзеным складаньні зьлічво (сума) лічбінаў кожнага слупка ня больш за 9, то ўсё роўна, ў якім парадку рабіць дзееньне: ад ніжэйшых парадкаў да вышэйшых, або наадварот; у праціўным-жа выпадку, пачаць складаньне з вышэйшага парадку нязручна, бо ад складаньняў адзінак ніжэйшага парадку можа дастацца адна або некалькі адзінак чарговага вышэйшага парадку, тагды прыдзецца перамяніць раней напісаную лічбіну.

25.Калі трэба скласьці шмат складанак, дык, для зручнасьці, можна скласьці спачатку некалькі з іх, потым з астатніх некалькі і г. д., а затым ужо скласьці ўсе адтрыманыя зьлічвы (сумы).

Няхай патрэбна скласьці 345, 56, 78, 320, 72, 48, 435, 830, 26, 79, 16. Падзелім гэтыя складанкі на тры групы, напр., так:

345 72 830
+56 +48 26
78 435 +79
320 555 16
799 951

Склаўшы тры зьлічвы (сумы) у адно, адтрымаем 2305.

26.Зьлічво не мяняецца ад перамены мейсца складанак (9+7=7+9).

27.Для пераверкі складаньня можна зрабіць гэта дзееньне ў другім парадку. Калі абодва разы дзееньне складаньня зроблена праўдзіва, то павінна дастацца адно і тое-ж самае зьлічво.