Перайсці да зместу

Старонка:Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

21.Дзееньнем наз. спосаб па дадзеных ліках знаходзіць невядомы лік; у арытмэтыцы ўжываюцца чатыры дзееньні: складаньне, адыманьне, множаньне і дзяленьне.


Цэлыя лікі.

СКЛАДАНЬНЕ.

22.Складаньнем наз. дзееньне, пры падмозе каторага два або некалькі лікаў злучаюцца ў адзін лік.

(Лікі дзееньня складаньня: складанкі і зьлічво або сума).

23.Складанкамі наз. лікі, каторыя дадзены для складаньня.

24.Зьлічвом або сумаю наз. лік, каторы адтрымліваецца ад складаньня.

Знак дзееньня складаньня называецца плюсам:

[ (просты крыжык) + ].}}

Плюс ставіцца паміж складанкамі, калі яны пішуцца ў адзін радок; калі-ж складанкі напісаны адзін пад адным, то плюс становіцца з боку (зьлева). У першым выпадку, посьле апошняй складанкі трэба паставіць знак роўнасьці (=) і ўровень з ім напісаць зьлічво (суму), ў другім выпадку, пад апошняй складанкай працягваюць паземную рысу і зьлічво (суму) пішуць пад ёю, напрыклад:

12345
12+27+36=75+27+478
345+478+69=8923669
75892

Правіла складаньня.

Каб скласьці цэлыя лікі, трэба спачатку, для зручнасьці, напісаць іх адзін пад адным так, каб адзінкі стаялі пад адзінкамі, дзесяткі пад дзесяткамі, соткі пад соткамі і г. д.; пад апошняй складан-