8.Лічбіны дзеляцца на дзевяць значных (1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9) і адну нязначную (0), каторую завуць нулëм.
9.Па колькасьці лічбінаў лікі дзеляцца на адназначныя, двухзначныя, трохзначныя і г. д.
10.Адназначным лікам наз. такі лік, каторы абазначаны адною лічбінаю (толькі ня нулём): 1, 2……9.
11.Двухзначным лікам наз. такі лік, каторы абазначаны дзьвëма лічбінамі (толькі ня дзьвëма нулямі): 10, 11……99.
12.Трохзначным лікам наз. такі лік, каторы абазначаны трома лічбінамі (толькі ня трома нулямі): 100, 101……999.
13.Па найменьню адзінак лікі дзеляцца на іменныя і бязыменныя.
14.Іменным лікам наз. такі лік, пры каторым ёсьць найменьне (імя) адзінак, з каторых ëн зложаны; прыкладам, 5 кароў.
15.Бязыменным лікам наз. такі лік, пры каторым няма найменьня адзінак: 5.
16.Па складу лікі дзеляцца на цэлыя, дробязныя і мяшаныя.
17.Цэлым лікам наз. адна адзінка або збор некалькіх цэлых адзінак.
18.Дробязным лікам наз. такі лік, каторы зложаны з аднолькавых частак адзінкі.
19.Мяшаным лікам наз. такі лік, у складзе каторага ёсьць цэлыя адзінкі і аднолькавыя часткі адзінкі.
Розьніца паміж лічбінаю і лікам тая, што: 1), лічбіна ёсьць толькі ўмоўна прыняты знак для зазначаньня ліку; 2), лічбінаў толькі дзесяць, а лікам канца няма.
20.Задачаю ў арытмэтыцы наз. пытаньне, у каторым трэба знайсьці адзін, або некалькі невядомых лікаў па двух, або некалькіх дадзеных ліках.