Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Азорыч,
ты нешта сягоньня прыціх,
Якія твае меркаваньні?

Азорыч:

— Я добра ня ўзяў усяго яшчэ ў толк:
Ня знаю
ні месца,
ні ладу…
Я сам,
дык пайду,
бязумоўна,
у полк,
А вам —
не магу даць парады.

Арлянка:

— Я такжа,
Азорыч,
з табою пайду!

Шчароса:

— Таварышы,
што за разлады?!
А хіба я супраць узгодненых дум?
Я з вамі
і з нашым атрадам!

Арлянка:

— Шчароса,
а ліха-ж тваёй галаве,