Гэта старонка не была вычытаная
Дык што мы там зробім,
з кіямі ў руках,
На невядомым
нам
мейсцы?!
Застацца патрэбна
і —
пачакаць!
Арлянка:
— А чым харчавацца?
Што есьці?
Галодныя ўчора,
сягоньня,
штодзень;
Цяпер,
калі ўцёк і Азорыч —
Аблава на нас бязупынна ідзе
І кончыцца мусіць ня скора.
Як выспа вадою,
абкружаны мы,
Гайсаюць па полі уланы
і сілы сабраўшы,
прыедуць яны,
Усіх пераловяць дазваньня.
Што мелі тут гінуць,
дык лепей ісьці
Загінуць на фронце змаганьня!