Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьбірацца загадвай атраду.
Ручаюся,
хлопцы,
паўстаньне жыве,
А значыць —
і воля,
і радасьць!

13

Лясы ня шумелі —
стагналі лясы,
Зямлю разьбівалі знарады;
Ад іх высьцілаліся скрозь паясы,
Цьвятлівілі сьцежку атраду.

Гарэлі
заводы,
сялібы,
масты,
Лілося крывёю сьвітаньне
і лямант нядолі
над краем застыў,
Разносіўся кліч да змаганьня.

Ад спаленых вёсак,
разбураных хат,
Сьціскаючы зубы у гневе,
Ішлі у лясы
і Шчаросаў атрад —
Памножыўся:
Дваццаць
на дзевяць.