Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зьбіраюцца весткі да сходу.
Мы можам цяпер прапанову адну
Адкінуць зусім,
назаўсёды…

Во нельга-ж вярнуцца у вёску цяпер:
Нас прымуць уланы „гасьцінна“.
Адзінае выйсьце
праз Воўчы Капец
На Старасельскі гасьцінец.

Да раніцы зойдзем,
пры добрай хадзе…

Шчароса:

— Якая ад гэтага радасьць?
Там верная гібель чакае людзей,
Там сьмерць
і табе
і атраду.

Ты-ж ведаеш добра:
Бунтуецца полк,
Казацкія чула пагрозы?
А левае,
пэўна,
дагэтуль
крыло
Даўно адышло за Бярозу.