Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Волі нікому цяпер
не давай:
Чуеш —
уланы
далёка ўжо звоняць,
Вось заміраюць,
зусім ня чуваць“.

12

Над пушчаю сьцелецца цёмная ноч,
Ні хаты табе,
ні прыстанку.
Вартуюць лясы зьнепакоеным сном
Жыцьцё маладых партызанаў.

Нікому ня сьпіцца часінай такой,
Калі надыходзіць навала.
Трывога падолела сон і спакой,
Надзею на долю забрала.

Хістаюцца цені семнаццаці душ,
Прысуду чакаюць над лёсам:
Наводдаль нараду старшыя вядуць —
Азорыч,
Арлянка,
Шчароса.

Арлянка:

— Як добра,
Азорыч,
што ты заглянуў: