Гэта старонка не была вычытаная
Дваццаць,
пятнаццаць,
адзін яшчэ крок
І…
паляцелі
уніз з перагібу:
Першы,
дзесяты,
дваццаты яздок.
Замітусіліся
заднія коні,
Нехта памчаўся
налева
у лес,
Воддаль за ім
зашумела пагоня…
„Моцна,
Азорыч,
трымайся ў сядле!
Вывезе конь,
покуль зоры запаляць,
Ноч замяце
за табою сьляды;
Кожную сьцежку
Ты знаеш на памяць,
Ў цемені конь
не саб‘е капыты.
Хай сабе мчыцца
хоць сотня пагоняй,