Гэта старонка не была вычытаная
Офіцэр:
— Гэй,
паганяй там наўзавад,
пярэдні,
Хопіць на трох
па-сабачы
кульгаць!
Шпарка імчацца
сьцяжынкаю коні,
Лес над сьцяжынкай
гальлё скрыжаваў.
Вільгацьцю вее
з нізін на адхоны —
Чуюцца блізкія
нетры
і твань.
Хутка у цемры
парвецца дарога,
Строма спадзе
у балота з вышынь.
Кінь-жа на вотлю,
Азорыч,
трывогу,
Хай ня турбуе
спакою душы.
Шпарка імчацца
паны на пагібель: