Перайсці да зместу

Старонка:Арлянка (1932).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А пасьля,
пачакаўшы крыху:
— Доўга шчэ ехаць?
Мне збрыдала конна…

Азорыч:

— Вёрст…
можа восем,
сказаць не магу.

Офіцэр:

— Дужа далёка.
Нам трэба сьпяшацца.
Вахмістр,
скажэце,
разьвяжуць няхай,
Толькі —
ня надоўга
і…
прыглядацца!
Гэй там,
пярэдні,
шпарчэй паганяй!

„Рукі разьвязаны.
Вырашыць трэба:
Заўтра загінуць,
ці згінуць цяпер?!
Лепей сягоньня:
ці шлях працярэбіш,