Шпарка імчыцца паляцкі атрад. Едзе між імі засмучаны коньнік, Моцна завязаны рукі назад.
Поле мінулі — паехалі лесам, Кружыць дарогамі іх праваднік. Чорная ноч. Незнаёмае месца. Блішчуць, як гнеў, Папярос аганькі.
— Пане паручніку, — просіць Азорыч, — Можа дазволіце, я закуру.
Офіцэр:
— Ты гэта мне для чаго ўсё гаворыш, Хочаш, каб зьнялі вяровачкі з рук?!
Сьцішыў каня, паглядзеў падазронна: „Не!“