Гэта старонка не была вычытаная
Ці
пасякуць на кавалкі цябе.
Покуль ня позна —
падумай, Азорыч,
Досыць нацешыўся
польскі улан!“
Думкі бунтуюцца.
Думкі гавораць.
Думкі наважылі
гібельны плян.
Азорыч:
— Трэба налева,
хоць вузка занадта:
Мусім мы сьцежкай
гару перацяць.
Даў офіцэр
эскадрону каманду,
Сталі —
улан за уланам
наўсьцяж.
Дваццаць —
на перадзе,
Дваццаць —
назадзе
І
пасярэдзіне іх —
праваднік.