Вёску — цяпер-жа усю падпаліць. Загаласілі сяляне.
Сьціснуўшы боль у маршчынах чала, Кінуў Азорыч хістацца: — Ты… ня губі! Не палі ты сяла! Я… завяду да паўстанцаў.
Вырваўся крык з чалавечых грудзей, Нізка головы нагнулі: Добра й нядобра, што ён павядзе, лёгка і цяжка ўздыхнулі.
11
Ночка настала, а людзям ня сьпіцца (Ночка трывогі ня здолена сном): Моляцца дома і ў цёмных капліцах, Просяць ратунку і долі сыном.
А за гарамі нізінаю соннай