Пацалуй, смуглянка, Русага улана!..
Задрыжэлі бровы, Глянула наўкоса:
— Пацалуй… як зловіш, Болей не папросіш! Офіцэр ад злосьці Закусіў аж губу:
— Гэй, гуляйце, госьці, На чужую згубу!
Покуль хлеба хопіць, Будзем гаспадарыць… Пачынайце, хлопцы, Покуль гром ня ўдарыў!
Зарыкалі нема Пад нажом каровы. Набухалі гневам Цёмныя дубровы.
Галасілі маткі, Ажно лес галёкаў: Рабаваў манаткі Офіцэрскі лёкай.