|
Лютыя жандары
Разрывалі сэрца.
— Трэба іх пажарам
Назаўсёды сьцерці!
Паразносіў чуткі
Вецер скоры,
лёгкі.
Аб‘ядналі думкі
Блізкіх
і далёкіх.
І як вечар дымны
Постаці заценіў,
Ціха ад будынкаў
Адышліся цені.
Межамі,
полем,
дарогаю,
проста
Праз цаліну,
наўкасы,
уцалік
Крадзецца ціха
за постацьцю
постаць
Далей ад хаты,
ад роднай зямлі.
Клічуць лясы,
непраходныя пушчы
|