— Уцякай, дзяўчына, Сплямяць твае грудзі! А яна ў кручыне Заламала рукі.
Правялі уланы Скручанага вязьня: — Гэта-ж любы Янак, Дарагі мой, ясны!..
Выправіла з гора Да сваіх, чырвоных… Дзе-ж ты быў учора?! Дзе-ж ты будзеш сёньня?!
На якім-жа месцы Сьмерць табе учыняць?!
Плача каля весьніц, Журыцца дзяўчына.
Офіцэр здалёку Глянуў на аблічча, Падміргнуўшы вокам, Пад‘яжджае бліжай:
— Пекная сялянка, Кім ты занядбана?