Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IX. ПРАЗ НЕКАЛЬКІ ДЗЁН

Мінула ноч, а дзень на зьмену
выходзіў рупнаю хадой
і праца сьціплая нязьменна
ішла балотамі уздоўж.

Яна сьляды свае паклала:
праз багну, гліну і пяскі
прайшлі глыбокія каналы
ад цёмнай пушчы да ракі.

Істужкі рэек залацістых
віліся стройна аж да гор;
высока зложаны у сьцірты,
пятрэў на сонцы чорны торп.

Ад рыштаваньняў тонкіх сьпіцы
спляліся, быццам дзіўны цень:
высокай гордай камяніцы
стаялі стромы грузных сьцен.

На сьценах накрыж сталі кроквы,
як верны доказ без заган,
што праца йдзе напружным крокам,
расьце штодзень электрастан.